Навасёлкі (Веткаўскі раён)
Аграгарадок
Навасёлкі
|
Навасёлкі[1] (трансліт.: Navasiolki, руск.: Новосёлки) — аграгарадок у Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Радужскага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]На тэрыторыі вяўленыя гарадзішчы бронзавага веку і часоў Кіеўскай Русі.[2]
Па пісьмовых крыніцах вядома з 16ст. як сяленне ў Рэчыцкім павеце Міскага ваяводства ВКЛ. Паводле інвентару 1640г. ўласнасць казны, 5 дымоў, 5 валоў і 5 коней. У 1752г. ўпамінаецца ў актах Гал.Літоўскага трыбуналу.[2]
У складзе Расейскай Імперыі пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай. з 1804г. дзейнічала Петра-Паўлаўская царква. Паводле перапісу 1897г. сяло і фальварк у Веткаўскай воласці Гомельскага павету Магілёўскай губерніі.[2]
У 1926—1927 гадах цэнтр Навасёлкаўскага сельсавета. У 1927—1966 гадах вёска ў складзе Радужскага сельсавета[3]. Да 28 сакавіка 2023 года Навасёлкі ўваходзілі ў склад Шарсцінскага сельсавета[4].
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ а б в Harady i vëski Belarusi: ėncyklapedyja. Kn. 1: Homelʹskaja voblascʹ. — Minsk: "Belaruskaja ėncyklapedyja, 2004. — 625 с. — ISBN 978-985-11-0303-0.
- ↑ Рашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 лістапада, 1 і 8 снежня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 28 марта 2023 г. № 447 Об изменении административно-территориального устройства Ветковского района Гомельской области
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх